Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Гісторыкі

Аляксей Міхайлавіч Літвін нарадзіўся 12 студзеня 1951 года у вёсцы Сямігосцічы Давыд-Гарадоцкага раёна Пінскай вобласці (цяпер Столінскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Бацька, Міхаіл Іванавіч, працаваў бакеншчыкам на рацэ Прыпяць, а маці, Марыя Адамаўна, паляводам у калгасе. У сям’і Літвіных было трое дзяцей: сын Аляксей і дочкі Наталля і Паліна.

Васіль Данілавіч Друшчыц нарадзіўся 8 лютага 1886 года ў вёсцы Блудзень Гродзенскай губерні (цяпер Першамайская Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у вялікай сялянскай сям’і. Бацька Васіля падчас руска-турэцкай вайны 1877–1878 гг. прымаў удзел у баявых дзеяннях на Балканах, штурме перавала Шыпка і яго абароне ў зімовы час. За ўдзел у гэтай кампаніі Д. І. Друшчыц быў узнагароджаны Георгіеўскім крыжам.

Міхаіл Уладзіміравіч Шэлехаў нарадзіўся 18 кастрычніка 1926 года ў вёсцы Бахаравічы Рудзенскага (цяпер Пухавіцкага) раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька быў адным з арганізатараў мясцовага калгаса, старшынёй сельсавета, загінуў на фронце ў 1944 годзе. Маці выхоўвала чатырох сыноў, Міхаіл – старэйшы. Да вайны закончыў сем класаў сярэдняй школы ў Дудутках.

Леанід Міхайлавіч Несцярчук нарадзіўся 2 кастрычніка 1945 года ў вёсцы Харкі Гарадзечанскага сельсавета Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. У гэтых мясцінах адбылася адна з важных бітваў вайны з Напалеонам, з пакалення ў пакаленне перадаваліся ў вёсцы страшныя гісторыі тых часоў. Леаніда з дзяцінства вельмі цікавілі гістарычныя падзеі, таму вырашыў стаць настаўнікам гісторыі.

Юльян Фаміч Крачкоўскі нарадзіўся 25 ліпеня 1840 года ў вёсцы Азяты Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і арганіста ўніяцкай царквы. Бацька Юльяна паходзіў з беларускіх сялян, меў нямнога зямлі і змалку прывучаў дзяцей да гаспадаркі.

Арсень Іванавіч Маркевіч нарадзіўся 12 красавіка 1855 года ў г. Брэст-Літоўску Гродзенскай губерні (цяпер Брэст) у сям’і свяшчэнніка. Вельмі сціплы, працавіты побыт яго сям’і быў поўны разумовых, інтэлектуальных інтарэсаў, якія былі ўласцівы яго сваякам па бацьку і па маці – дачцы пратаіярэя, настаяцеля сабора Брэст-Літоўска. Дзед Арсеня па бацьку быў магістрам багаслоўя Віленскага ўніверсітэта, адзін з родзічаў маці быў прафесарам універсітэта, другі – выдатным дзеячам па народнай асвеце ў Таўрычаскай губерні. Прыход бацькі складаўся з мяшчан і сялян вёсак Бярозаўка, Казловічы, Плоска, Дуброўка, Гузні, Рэчыца, Шпановічы і Трышын, а таксама гарнізона Брэст-Літоўскай крэпасці, да ўзвядзення ў ёй гарнізоннай царквы.

Павел Восіпавіч Горын (сапраўднае прозвішча Каляда) нарадзіўся 15 студзеня 1900 года ў мястэчку Картуз-Бяроза Пружанскага павета Гродзенскай губерні (цяпер г. Бяроза Брэсцкай вобласці). Яго бацька, Восіп Каляда паходзіў з сялян, служыў сельскім фельчарам.

Сяргей Уладзіміравіч Кабяк нарадзіўся 2 студзеня 1945 года ў вёсцы Скарчава Баранавіцкага раёна (цяпер у Брэсцкай вобласці).

Барыс Мікалаевіч Жуковіч нарадзіўся 8 жніўня 1874 года ў сям’і патомнага свяшчэнніка ў г. Пружаны Гродзенскай губерні (цяпер у Брэсцкай вобласці)  Яго бацька Мікалай Міхайлавіч Жуковіч (1827–1906) служыў пратаіерэем Аляксандра-Неўскага сабора, быў чалавекам шырока адукаваным. Старэйшы брат Барыса – Платон Мікалаевіч Жуковіч (1857–1919) – прафесар Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі, даследчык царкоўнай і грамадзянскай гісторыі Беларусі.

Старонка 5 з 6